Паню́цічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Паню́цічы
Р. Паню́ціч
Паню́цічаў
Д. Паню́цічам
В. Паню́цічы
Т. Паню́цічамі
М. Паню́цічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Няўздо́лець ’хварэць; быць не ў стане, не змагчы’ (Гарэц., Сержп., Шат., Касп., Сл. ПЗБ), няўздо́ліць ’быць нездаровым’ (Грыг., Нас.), неўздалець ’хварэць, быць не ў стане’ (Нас.), сюды ж неўздалека, неўздаляка ’слабасільны’ (Касп., Панюціч, Лексіка, 82), няўздо́лы ’фізічна слабы, нядужы’ (Панюціч, там жа). Да рэдкага ўздо́лець ’змагчы, быць у сілах’ (Нас.). З прэфіксам у з‑ (*vъz‑), часцей выступае варыянт здолець (гл.), параўн. нездалека (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атруда (у выразе «атруда ўзяла») ’цяжкая хвароба’ (Панюціч, дыс.). Да кораня труд (гл. трудзіць); утворана, відаць, як бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *отрудити (параўн. ст.-рус. отрудоватити ’захварэць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́сял ’чалавек, які ходзіць па сяле без справы’ (барыс., лях., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад сяло. па сяле, аналагічна пахату́ха ’тс’ ад хата, па хатах (Янк., 1: Сцяц., Афікс. наз., 243; Панюціч, 106). Параўн. віц. пайшоў на сяло ’пайшоў у госці да суседа’ (Непакупны, Связи. 82–84). Гл. пасялда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́шлы ’растаропны’ (Мат. Гом.); ’знаходлівы, хітры’ (Цых.). Хутчэй за ўсё запазычана з рус. ушлый ’пранырлівы’, дзеепрыметнік ад уйти ’пайсці’, раней таксама ’пазбегнуць’; параўн. утвораныя ад таго ж кораня по́шлы ’моцны, дужы’, няпо́шлы ’нямоглы’ (Панюціч, Лексіка, 81), нядо́шлы ’тс’ і пад. Сюды ж, відаць, і ву́жлы ’праворны, спрытны’ (Яўс.) праз народна-этымалагічнае збліжэнне з вуж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́братдзеці ‘траюрадныя браты або сёстры’ (дзісн., Бел. дыял. 3). Слова, запісанае Я. Драздовічам у 20‑х гадах XX ст., спалучае лічэбнік тры (гл.) і вядомае ў смаленскіх гаворках словазлучэнне брат‑дети (брад‑дети) ‘дваюрадныя браты і сёстры’ (ССГ), параўн. збратдзетны ‘дваюрадны’ ў адносінах да дзяцей дзядзькі або цёткі (Панюціч, Лексіка, 35), гл. збратдзеці. Агульнае значэнне слова — ‘браты і сёстры ў трэцяй стрэчы’, гл. стрэча2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лайтру́га ушац. ’вялікі гультай’, паўд.-усх. ’распуснік’ (КЭС), рус. лотрыга, лотыга ’гулянка’, лантрыга ’тс’, ланстры́га ’нягоднік’, ’абадранец’. Да ст.-бел. лотръ ’бандыт’, якое праз ст.-польск. łotr — са ст.-чэш. lotr < ст.-в.-ням. loter, lotter ’лайдак, нікчэмны чалавек’, ’блазан’ (Слаўскі, 5, 221; Фасмер, 2, 458, 523; Панюціч, 102) і экспрэсіўнага суф. ‑уга. Аб устаўным (другасным) ‑й‑ гл. Карскі, 1, 304–306. Не выключаны, аднак, уплыў лексемы лайдак (гл.). Гл. таксама латру́га, лотра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́даўба ’засядзеўшаяся ў дзеўках, якую возяць па вёсках і прапануюць: Ці не трэба надаўба?’ (ушац., Панюціч, дыс.), рус. пск. арх. на́долба ’дзяўчына з беднай сям’і, якую бацькі возяць па вёсцы, прапануючы ўзяць замуж’, ’векавуха’. Да *nadoba, параўн. набаб ’патрэба’, надоба ’хатнія рэчы, неабходныя гаспадыні’, надобніна ’патрэбная рэч’, укр. надоба ’патрэба, неабходнасць’, рус. надоба ’патрэба, неабходнасць’, гл. надоба. У выніку пеярызацыі збліжана са словамі надаўба ’незгаворлівы ўпарты чалавек’, надоўб ’асталоп, неразумны’, рус. надолба ’дурны чалавек, дубіна, балда’, што ў сваю чаргу Узніклі на аснове канкрэтнага значэння ’слуп, калода’, параўн. Фасмер, 3, 38. Гл. таксама надабень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скле́зень ‘малы, малеча’ (Нас., Касп., Бяльк.), ‘пра слабую, худую (звычайна маладую) істоту’ (Янк. Маг., Барад.), ‘хілае, капрызнае дзіця’ (Юрч., Яўс.), ‘худы чалавек, няўдаліца’ (Сл. рэг. лекс.), ‘слізень’ (Бяльк.), склязнёнак ‘фізічна слабая істота’ (Мядзв.), ‘нованароджанае недаразвітае дзіця’ (Мат. Маг.). Панюціч (Лексіка, 86) выводзіцца ад скліць ‘скуліць, ныць’ (гл.), параўн. скліза ‘кволае, хваравітае дзіця’ (Юрч.), што ў далейшым было набліжана да склізкі (гл.), параўн. склізня́ ‘смоўж’, ‘капрызная дзяўчынка’, ‘слізота, галалёд’ (Яўс.), склі́зень ‘слізняк’, ‘нікчэмны чалавек’ (Нар. Гом.). Не выключаны, як пачатковая аснова, дзеяслоў склець ‘чэзнуць’ (гл.). Аб суф. ‑з(а), ‑ень, ‑інь, якія ўтвараюць экспрэсіўныя назвы асоб, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38, 41, параўн. слімаза, слімень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лотр ’лайдак, гультай’, ’круцель, п’яніца, ашуканец, марнатравец’ (Нас., Яруш., ТСБМ; гом., Мат. Гом.), лотра, лу͡отра ’гуляка, гультай, лодар, п’яніца’ (Гарэц., Мал., Бяльк., ТСБМ). Ст.-бел. лотръ ’злачынец, бандыт, разбойнік’, ’махляр, ашуканец’, якое Карскі (Труды, 312) і Кюнэ (74) выводзяць з польск. łotr ’тс’; Булыка (Запазыч., 191) — са ст.-польск. łotr (апошняе з чэш. lotr < с.-в.-ням. loter або з lotterbube ’нягоднік, мярзотнік’); Жураўскі (Бел. мова, 61), Чартко (Пыт. мовазн., 122) крыніцай для ст.-бел. лотръ лічаць с.-в.-ням. loter. Паняцце амаральнасці, распусты, заключанае ў гэтай лексеме, дало падставу Булахаву (Бел. мова, 54–55) звязаць яе з біблейскім імем Лотр. Аб гэтым гл. і ў Панюціч (Лексіка нар. гав., 103). Больш падрабязна гл. Слаўскі, 5, 221–222.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)