Стрэ́ча1 ‘сустрэча’ (ТСБМ, Нас.; мазыр., Шэйн. З; Яруш., Др.-Падб., Янк. 2, Бяльк., Сержп. Прымхі, ТС). Укр. стрі́ча, рус. встре́ча, серб.-харв. сре̏ћа ‘шчасце’, славен. sreča ‘тс’, балг. сре́ща ‘сустрэча’, макед. сре́ка ‘шчасце, удача’. Прасл. *sъrětja (Фасмер, 1, 363; Глухак, 575) або *sъrętʼa, што ўтворана з суф. ‑ja ад асновы цяп. ч.: *sъrętʼo, *sъrěsti ‘стрэць’ (Слаўскі, SP, 1, 82). У прыстаўцы бачаць адпаведнасць ст.-інд. *su‑ і тлумачаць слова як ‘добры, шчаслівы выпадак’. Гл. Фасмер, там жа; Бязлай, 3, 306.

Стрэ́ча2 у выразак: у першай стрэ́чы ‘дваюрадны (брат, сястра, цётка, дзядзька)’, другая стрэч ‘дваюрадны’, у другой стрэ́чы ‘траюрадны (брат, сястра, цётка, дзядзька)’, у трэцяй стрэ́чы ‘пра далёкае сваяцтва’ (ТСБМ, Янк. 2, Чуд., Сцяшк. Сл.; воран., ганц., шчуч., шальч., іўеў., пух., Сл. ПЗБ); стрэ́ча ‘ступень роднасці’ (Скарбы), стрэч ‘тс’ (Сцяцко Сл.), стрэль ‘ступень роднасці’ (Сл. рэг. лекс.). Назоўнік абстрагаваны ад прыметніка стрэчны ‘стрыечны’ (ТСБМ), параўн. амонім стрэ́чны ‘сустрэчны (ТСБМ, ТС). Гл. стрыечны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)