Пусты́р ’абложная зямля; незасеянае месца’ (ДАБМ, ТСБМ, Цых.), ’голае поле’ (брасл., Сл. ПЗБ); сюды ж пусты́рнік ’пустка’: у нас і добрая зямля, і пусты́рнікі (светлаг., Мат. Гом.). Ад пусты́ (< *pustъ), паралелі: рус. пусты́рь ’закінуты куток, пусташ’, серб.-харв. пу̀стара ’пусташ, стэп’, ст.-прус. paustre ’пусташ, дзікае месца’, параўн. таксама Мартынаў, Этимология–1982, 9.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пухо́вы 1 ’зроблены з пуху’ (ТСБМ, Бяльк.). Ад пух ’падшэрстак, ворс, дробнае пер’е’.
Пухо́вы 2 ’неправеяны, неачышчаны, з мякінай’: пуховая мука, хлеб пуховы (Арх. Федар., Жд. 2), ст.-бел. пуховый ’тс’, рус. пухо́вый ’перамолаты разам з мякінай (пра муку); пышны, рыхлы і лёгкі (пра хлеб)’. Ад пух ’мякіна, адходы пры веянні, паланні’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пы́ргаць ’скакаць’ (Жд. 2), параўн. рус. прыгать ’тс’. Нельга аддзяліць ад пыркаць ’падлятаць, скакаць’, пырхаць ’тс’, гл. пыр 2, і іншых блізкіх па семантыцы слоў, што маюць у аснове гукапераймальнае *рг‑ з рознымі пашыральнікамі асновы (‑g‑, ‑k‑, ‑х‑і пад.). Параўн. Копечны, Зб. Младэнаву, 373; пра роднасныя формы гл. Фасмер, 3, 390–391.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пінжа́к, пінджа́к ’частка мужчынскага касцюма — куртка з рукавамі’ (ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк., ТС; паўн.-бел., брэсц., баран., ЛА, 4); мсцісл. піпжачонык, пінжачонка ’тс’ (Юрч. СНЛ). З рус. пиджа́к ’тс’ з устаўным ‑н‑, ці з польск. pindżak ’тс’, якія з англ. pea‑jacket ’куртка, кароткае паліто’ < с.-нідэр. pîe ’байкавая курта’ (Фасмер, 3, 259).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Райту́зы ’шаравары, жаўнерскія штаны, дзіцячыя цёплыя штаны’ (Нас.), рус. рейту́зы ’тс’, польск. rajtuzy ’штаны для язды на кані’. Запазычанае ў першай палове XIX ст. праз польскую з ням. Reithosen ’штаны для язды на кані’ < reiten ’ездзіць (верхам)’ + Hosen ’штаны’ (Брукнер, 453; Фасмер, 3, 464; Праабражэнскі, 2, 195). Сюды ж райту́знік ’басяк’ (Шат.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ракама́ту (rakamátu) ’нібы, быццам, лікам’ (Варл.). Відаць, у аснове слова прыслоўе ад рэкці ’сказаць’ (гл. рэ́кнуць) — *ракама́ ’кажучы’, параўн. рако́мсе ’быццам’ (гл.), ст.-бел. ркомо ’як быццам, нібы’ (Ст.-бел. лексікон), у той жа функцыі маўляў (гл.), ст.-рус. рьци, польск. rzekomo ’моў, маўляў’; канец слова ўзыходзіць да ўказальнага займенніка *tъ (гл. тут).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́мец ’неахайны, брудны чалавек’ (свісл., Сл. рэг. лекс.). Відаць, звязана з раму́лле (гл.), укр. рамʼя́ ’лахманы, рыззё’, рус. ремьё ’тс’, якія Бадуэн дэ Куртэнэ (Даль₃, 1677) збліжаў з реме́нь, гл. раме́нь/рэ́мень (Фасмер, 3, 469). Куркіна (Этимология–1997–1999, 85) рэканструюе значэнне ’вузкая палоска’, што да зыходнага ’рваць, драць’. Тады асноўнае значэнне — ’абарванец’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́тнік 1 ’воін, баец, салдат’ (ТСБМ), ’ваяўнік’ (Нас.). Да ратны 1, раць (гл.).
Ра́тнік 2 ’вялікі, звычайны селядзец’ (Нас.). Няясна. Магчыма, ад ратнік 1, параўн. рус. бе́шеная сельдь, бе́шенка, весёлая рыба (гл. Ліндберг-Герд, Словарь, 69–70), што называюць розныя віды селядцоў, відаць, з-за іх баявога (“ваяўнічага”) характару. Параўн. і наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́звы, рі́звый ’хуткі ў рабоце’ (ЛА, 3), рэ́зву ’бойкі, смелы’ (ТС). Укр. різвий, рус. резвый, польск. rzeźwy. Прасл. дыял. *rězvъ ’рэзкі, энергічны’, несумніўна, звязана з *rězati (гл. рэзаць); у аснове, магчыма, больш ранні прыметнік *rězъ ’рэзкі’, роднасны літ. raižús ’рэзкі’; наяўнасць ‑vъ звязана з прыналежнасцю прыметніка да асновы на ‑ŭ‑ (Борысь, 534–535).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэллю ’абы-як, навалам’ (ушацк.). Форма творнага склону ст.-рус. рѣль ’перакладзіна; насціл з бярвенняў’. У аснове семантыкі, відавочна, ляжыць прыкмета паверхні маставога насцілу, які звычайна робіцца з неабчасаных бярвенняў і таму бывае няроўным, гарбатым, што асацыіруецца з рэчамі, якія ляжаць у беспарадку, навалам (БЛ, 11, 1977, 74–75). Гл. яшчэ арэлі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)