Пусты́р ’абложная зямля; незасеянае месца’ (ДАБМ, ТСБМ, Цых.), ’голае поле’ (брасл., Сл. ПЗБ); сюды ж пусты́рнік ’пустка’: у нас і добрая зямля, і пусты́рнікі (светлаг., Мат. Гом.). Ад пусты́ (< *pustъ), паралелі: рус. пусты́рь ’закінуты куток, пусташ’, серб.-харв. пу̀стара ’пусташ, стэп’, ст.-прус. paustre ’пусташ, дзікае месца’, параўн. таксама Мартынаў, Этимология–1982, 9.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)