◎ Пусты́рнік ’сардэчнік’ (в.-дзв., смарг., лудз., Сл. ПЗБ), ’чорны паслён’ (ТС). Запазычана з рус. пустырник ’сардэчнік’ (ад пустырь ’закінуты куток, пусташ’, дзе расце), параўн.: пустырніку нас называюць глухая крапіва (смарг., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)