Райту́зы ’шаравары, жаўнерскія штаны, дзіцячыя цёплыя штаны’ (Нас.), рус.рейту́зы ’тс’, польск.rajtuzy ’штаны для язды на кані’. Запазычанае ў першай палове XIX ст. праз польскую з ням.Reithosen ’штаны для язды на кані’ < reiten ’ездзіць (верхам)’ + Hosen ’штаны’ (Брукнер, 453; Фасмер, 3, 464; Праабражэнскі, 2, 195). Сюды ж райту́знік ’басяк’ (Шат.).