велікару́сы, -аў, адз. -ру́с, -а, м. (кніжн.).
Тое, што і рускія.
|| ж. велікару́ска, -і, ДМ -ру́сцы, мн. -і, -сак.
|| прым. велікару́скі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
белару́сы, -аў, адз. -ру́с, -а, м.
1. Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
2. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
|| ж. белару́ска, -і, ДМ -ру́сцы, мн. -і, -сак.
|| прым. белару́скі, -ая, -ае.
Беларуская мова.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
поўнагало́ссе, -я, н.
У мовазнаўстве: наяўнасць у словах усходнеславянскіх моў у адрозненне ад іншых славянскіх моў спалучэнняў оро, оло, ере, еле паміж зычнымі, якія адпавядаюць стараславянскім ра, ла, ре, ле, напр.: рус. город, бел. горад, балгарскае град, чэшскае hrad.
|| прым. поўнагало́сны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скандава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., што і без дап.
Выдзяляць націскны склад у кожнай стэпе верша (пра манеру чытання грэчаскіх і лацінскіх вершаў); чытаць верш, падкрэсліваючы ў ім метр. Я верш пісаў, рука мая здранцвела. Язык знямеў, скандуючы радкі. Дзяргай. // Гучна і выразна вымаўляць словы, дзелячы іх на склады. З цеплахода адказваюць па-шведску, скандуюць — моцны голас гэты гучыць над затокай: Дзя-куй! Мележ. Людзі дружна і смела пачалі крычаць, падступаць да папа, махаць рукамі, а яшчэ праз хвіліну і скандаваць: — Па-рус-ку! Па-рус-ку! Карпюк.
[Лац. scandere.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ква́каць і кво́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Утвараць гукі, падобныя на «ква-ква». Дзіўны светла-блакітны месяц ныраў між белых хмурынак; як ніколі, энергічна і гучна квакалі жабы. Ваданосаў. Зялёныя шарэнгі ішлі маршам, яны з задавальненнем аглядалі разбураны і спалены горад і, ухмыляючыся, квакалі: «Рус капут». Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гасуда́р ’гасудар’ (БРС). Рус. госуда́рь. У бел. мове, відаць, запазычанне з рус. Рус. слова ўзнікла трансфармацыяй лексемы господарь. Фасмер, 1, 448; Шанскі, 1, Г, 150.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Горн ’музычны інструмент’ (БРС). Рус. горн, укр. горн. У рус. мове запазычанне з ням. Horn у XIX ст. Бел. і ўкр. словы ўзяты з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кастэ́т ’кастэт’ (ТСБМ, БРС). Відавочна, непасрэднае запазычанне з рус. мовы. Параўн. рус. касте́т ’тс’. У рус. мову лексема трапіла ў сярэдзіне XIX ст. Крыніцай рус. касте́т з’яўляецца франц. casse‑tête ’паліца, кастэт’, ’галаваломка’ (ад дзеяслова casser ’разбіваць’ і tête ’галава’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гіпно́з ’гіпноз’. Рус. гипно́з, укр. гіпно́з. У бел. і укр. мовах, відаць, з рус. У рус. мове, паводле Фасмера (1, 407), з франц. hypnose (< лац. hypnosis < грэч.). Шанскі (1, Г, 78) мяркуе, што рус. слова ўзята з англ. hypnosis (< грэч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мале́льня ’памяшканне або пакой, у якім моляцца’ (ТСБМ). Рус. моле́льня ’тс’, пск., цвяр. моли́льня ’капліца’. Бел.-рус. ізалекса, утвораная ад прыметніка моле́льный, параўн. рус. моле́льная ’малельня’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)