Пы́ргаць ’скакаць’ (Жд. 2), параўн. рус. прыгать ’тс’. Нельга аддзяліць ад пыркаць ’падлятаць, скакаць’, пырхаць ’тс’, гл. пыр2, і іншых блізкіх па семантыцы слоў, што маюць у аснове гукапераймальнае *рг‑ з рознымі пашыральнікамі асновы (‑g‑, ‑k‑, ‑х‑і пад.). Параўн. Копечны, Зб. Младэнаву, 373; пра роднасныя формы гл. Фасмер, 3, 390–391.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)