*Праве́ндзіцца, провендытыс, провэндытысь ’мала што зрабіць’ (пін., драг., Бел.-рус. ізал.). На думку Клімчука (там жа, 52), суадносіцца з рус. дыял. веньгаться ’рабіць павольна, бязладна; поркацца’. Хутчэй, экслрэсіўнае ўтварэнне на базе польск. wędzić ’капціць, вэндзіць’, гл. вэндзіццамарудзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талму́дзіць ’падманваць, абдурваць’ (Бяльк.), ’вярзці абы-што’ (Касп.), талму́дзіцца ’валаводзіцца, марудзіць’ (Мат. Гом.), талму́дка ’балбатуха’ (Касп.), талму́дны(й) ’цяжкі’: работа вельмі талмудная (Мат. Маг. 2). Экспрэсіўныя ўтварэнні ад талмуд (гл.), магчыма, пад уплывам мудзіць ’гаварыць недарэчнае’, ’цягнуць’ і пад. (гл. мудак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таро́йкацца ’доўга гаварыць, дамаўляцца, спрачацца; валаводзіць, марудзіць, спрачаючыся’ (ТСБМ), ’гутарыць, спрачацца’ (Шат., Варл., Гіл.), ’бавіцца; спрачацца’ (Жд. 3), ’важдацца, займацца’ (паст., Сл. ПЗБ), ’безвынікова мітусіцца па якой-небудзь справе’ (мядз., Нар. словатв.). Экспрэсіўны варыянт таро́кацца ’спрачацца, доўга дамаўляцца’, гл. тарокаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талаго́ніць ’лапатаць, балбатаць’, талогу́ніцца, тологу́ніццамарудзіць, валаводзіцца, не спяшацца’ (ТС). Імітатыў ад гукапераймальнай асновы тала‑х (гл. талахкаць) з экспрэсіўным ‑оні‑, параўн. галаго́н ’балабон’, галаго́ніць ’балабоніць’ (ТС); да словаўтварэння гл. Борысь, Leksyka słow., 30–31. Дапускаецца азванчэнне х > г у інтэрвакальным становішчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вала́нда ’маруда, левы чалавек’, вала́ндацца ’вазіцца, марудзіць’ (КЭС). Рус. валандатьсямарудзіць’, вала́нда, вала́ндала ’няўклюда, маруда’, валанде́р ’лежань’, укр. валандатися ’бадзяцца’. Карскі ўказвае, што дзеяслоў больш уласцівы вялікарускай мове. Валандацца < валанда < літ. valandá ’(кароткі) час’ (Карскі, Труды, 394; Аткупшчыкоў, Лекс. балтызмы, 33, 35; Кіпарскі, Лекс. балтызмы, 13; Непакупны, Бел.-укр. ізал., 54; Шанскі, 1, В, 9; Рудніцкі, 1, 298). Змену націску можна тлумачыць уплывам блізкіх семантычна і падобных структурна слоў (мару́да, няўклю́да, валакі́да). Форма валы́ндацца ўзнікла, магчыма, пад уплывам валынка, валыніцца. Форма валэндацца, як можна меркаваць, — вынік збліжэння з паланізмамі, што маюць суфіксы з насавымі (валацэнга, недалэнга) або з дзеясловамі wałęsać się, wałęgać się ’бадзяцца’ ва ўмовах беларуска-польскага білінгвізму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́цаць, ма́цыць, ма́цатэ ’датыкаючыся, распазнаваць што-небудзь’, ’шукаць, абшукваць вобмацкам’, ’правяраць курыцу, ці яна з яйкам’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; драг., КЭС). Укр. мацати ’тс’, рус. мацать на тэрыторыі, якая прылягае да бел. і ўкр.; польск. macać, мар.-славац., ляш. macati hmatami, чэш. makati, ганацк. mněkat, славац. macať, н.-луж. makaś, в.-луж. masać, н.-луж. smasaś ’тс’. З польск. macać (Кюнэ, 74). Да зах.-слав.makati < і.-е. *mōk‑ (Шустэр–Шэўц, 12, 879–880). Неверагодна Махэк₂, 349, які macati выводзіць з mat‑s‑ati < (h)matati ’мацаць, шукаць’. Сюды ж мацаццамарудзіць’ (карэліц., Нар. сл.) у выніку семантычнага пераносу ’(паволі) шукаць датыкаючыся’ > ’марудзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аціля́кавацца ’надта марудзіць, абыякава адносіцца да справы’ (Янк. Мат.), ацялякаваць, ацялякаваццамарудзіць’ (КСП), ацілягаваццамарудзіць, нядбайна адносіцца да працы’ (КЭС, лаг.), ацялягвацца ’рабіць нешта павольна’ (мядз., Цыхун, вусн. паведамл.), аціляка ’марудная, павольная ў справе асоба’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Магчыма, запазычанне з літоўскай мовы, параўн. atsilìkti, atsiliẽkti ’адстаць, адставаць’, зваротны прыставачны дзеяслоў ад lìkti, liẽka ’аставацца, астацца’, крыніцай запазычання магла быць форма 3‑й ас. адз. л. atsiliẽka (адносна апошняй формы гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 209), параўн. аціляка, з пазнейшым расшырэннем адыменнай дзеяслоўнай асновы суфіксам ‑ва‑, параўн. прастарэка ’балбатун’ — прастарэкаваць ’гаварыць лухту, балбатаць’, варыянтнасць у корані слова тлумачыцца фанетычна: а замест і ў выніку прыпадабнення складоў, г замест к як вынік азванчэння ў інтэрвакальным становішчы, параўн. дыял. стага́н, ’шклянка’ і інш. У карысць такой версіі сведчаць і лінгвагеаграфічныя даныя, аднак яны не пярэчаць і іншай версіі: ацялякавацца ад целекаваты, у сваю чаргу ўтворанага ад вядомага з гаворак на беларуска-літоўскім паграніччы і паўночна-ўсходніх польскіх гаворак цяляк (cielak) цяля; дурнаваты, няразвіты хлопец’, раней таксама ’пастух цялят; гультай, разява’. Больш праблематычнай здаецца сувязь з полац. цюлёгаць ’квэцаць, рабіць абы-як’ (Садоўскі, вусн. паведамл.), польск. ciulać ’марудна і абы-як рабіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мудо́хацца, драг. мудохатысь ’важдацца, поркацца’, укр. мудо́хатиси, мудо́ситиси, мото́хатись, ст.-рус. мудити ’пазніцца’, польск. mudzićмарудзіць’, в.-луж. komudzić. Да прасл. muditi/mǫditi ’не спяшацца, быць разважлівым, памяркоўным’. Генетычна звязана з літ. maùsti, maudžiù ’ныць, жадаць’ (Брукнер, 327 і 347; Фасмер, 2, 269; Шустар-Шэўц, 604; ЕСУМ, 3, 529). Параўн. таксама му́дры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вози́тьсяI несов.

1. (с кем, чем) важда́цца; (с кем, чем, около кого, чего) валту́зіцца; (нянчиться) ня́ньчыцца; (заниматься кропотливыми делами) по́ркацца, ке́шкацца;

2. (шумно играть) дурэ́ць, гуля́ць;

3. (медлить) мару́дзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́льга, безас. у знач. вык.

1. Немагчыма; няма магчымасці. Да майго слыху даляталі толькі адны галасы, слоў жа разабраць было нельга. Нікановіч. Пісаць больш нельга, бо ў нас трывога, І я кладу за плечы клунак свой. Астрэйка. Шкадавала маці Ігнася, ой, як шкадавала, — выказаць нельга. Мурашка.

2. Забаронена, не дазваляецца. Курыць тут нельга: побач бензін. // Няможна, не трэба. Нельга ж так мучыць каня, трэба адпачыць жывёле. Сёмка даў каню захвачаны [з дому] авёс і .. прылёг каля воза. Гартны. — Глеба гатова, марудзіць нельга, трэба сеяць, каб не спазніцца. Зарэцкі.

•••

Нельга не адзначыць гл. адзначыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)