Талаго́ніць ’лапатаць, балбатаць’, талогу́ніцца, тологу́ніцца ’марудзіць, валаводзіцца, не спяшацца’ (ТС). Імітатыў ад гукапераймальнай асновы тала‑х (гл. талахкаць) з экспрэсіўным ‑оні‑, параўн. галаго́н ’балабон’, галаго́ніць ’балабоніць’ (ТС); да словаўтварэння гл. Борысь, Leksyka słow., 30–31. Дапускаецца азванчэнне х > г у інтэрвакальным становішчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)