Абшулапа́шыць ’аблушчыць, аблузаць’ (Бяльк.) ад шулапаха да шулупашалупінне’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашака́ ’высеўкі, рэшткі пры прасейванні мукі’ (астрав., Цыхун, вусн. паведамл.), ашакі ’асцюкі з каласоў’ (Сцяшк.). З літ. ašakà ’асцюк’, параўн. Урбуціс, Baltistica V (1), 1969, 49, дзе брасл. ашакі ’ячменнае шалупінне’ тлумачыцца ўслед за Вяржбоўскім з літ. ãšakosшалупінне ад зярнят’, параўн. таксама Лекс. балтызмы 52. Гл. шакіны, шакаліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лушчаві́нышалупінне ад струка бабовых’ (карэліц., навагр., ігн., Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Да лу́шчыць (гл.). Утварэнне гл. лупаві́ны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адве́яць сов., в разн. знач. отве́ять;

а. шалупі́нне ад зе́рня — отве́ять шелуху́ от зерна́;

мы ўжо адве́ялі — мы уже́ отве́яли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

очи́стки мн. ачы́сткі, -так ед. нет, шалупі́нне, -ння ср., пацяро́бкі, -бак, ед. нет, лупі́ны, -пі́н, ед. лупі́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пе́рга, пёрьгашалупінне (скуры)’, (лельч., стол., петрык., НА, 3), перга ’перхаць у жывёлы’ (петрык., ЛА, 1), пергоць, перга ’перхаць’ (ТС). Да пярга, перхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяліна́ ’палова’ (лудз., Сл. ПЗБ). Выводзяць з літ. pelaĩ ’тс’ з суфіксацыяй зборнасці (Грынавяцкене і інш., там жа). Магчыма, самастойнае ўтварэнне ад пялі́ць ’палоць’ (Сцяшк.), дзе выступае аснова *pel‑, параўн. рус. дыял. пела́, пелы́ ’палова, мякіна, шалупінне’, што прадстаўлена таксама ў *pelti, *pelvǫ, параўн. ст.-слав. плѣти, плѣвѫ і пад., гл. палоць, палова. Паводле Куркінай (Этимология–1981, 15), для гэтых асноў характэрныя цесныя семантычныя адносіны: ’рваць пустазелле’ — ’палова, шалупінне, адкіды’, інакш Фасмер, 3, 227, 312, 317; ESJSt, 11, 657–658, з літ-рай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́ска1 плюска́ ’шалупіны, абгортка з лісцяў вакол асновы плода, або ўвесь плод’ (ТСБМ, Нас.), ’мякіна’, ’плеўка, шалупінне насення’ (Нас.), плю́сквы ’шалупіны з аўса’ (паст., Сл. ПЗБ), плю́скі, плю́склы, плюшча́к ’недабраякаснае насенне’ (ельск., брагін., акц., Мат. Гом.), сюды ж: плюскачы́ ’яшчэ не паспелыя семачкі гарбуза’ (жытк., Нар. сл.); параўн. рус. наўг. плюски ’аўсянае шалупінне’, плюсёнки ’тс’, ’аўсяныя шматкі’, алан. плюсе́нь ’бацвінне рэпы, бруквы, рэдзькі, бульбы’; стараж.-рус. плюска ’шапачка жолуда’, серб.-харв. пљу̏скавице ’шалупіны’, балг. плюски ’боб ці гарох з малымі зярнятамі, малады боб або гарох’. Паводле Трубачова (Этимология–1968, 264), узыходзіць да анаматапеічнай асновы *plʼusk‑ (варыянт *blʼuzg‑), якая выкарыстоўваецца для абазначэння шалупіння, кажуры, струпоў, параўн. літ. pliùskė ’луска аўсянага зярняці, вотруб’е’, bluzgàшалупінне, мякіна’, blùzgana ’перхаць на галаве’, лат. blàuzgna ’тс’, plauskas, pluzganasшалупінне’, параўн. пляваць/бляваць. Сюды ж, відаць, нарв. дыял. flos, flus(k)шалупінне; перхаць у галаве’. Махэк (464) узводзіць рус. плюска́ ’ніжняя частка кветкі, шапачка жолуда’ да зыходнага плюха (гл.), насуперак Гаўлавай (Etym. Brun., 1, 23). Борысь, Папоўска–Таборска (ZPSS, 10, 26) каш. plëščka, pluščka ’плоскі недаспелы стручок’ выводзяць з прыметніка *pljuskъ ’плоскі’, узнятага пад уплывам гукапераймальнага *pljuskati (гл. плюскаць), бо ўдар робіць прадмет плоскім. Гл. плю́шчыць ’рабіць пляскатым’.

Плю́ска2, плю́сква, плю́скла ’клоп, Acanthia lectularia’ (Бес.; астрав., воран., свісл., Сцяшк. МГ; Сержп. Грам.; Сл. ПЗБ; карэліц., Шатал.; Жд. 2; Скарбы), ст.-бел. плюска, плюсква ’тс’ (XVII ст.) — са ст.-польск. pluskwa, pluska ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 143), якія, паводле Банькоўскага (2, 613), узыходзяць да plusk, pluskanie < прасл. *plʼuskati > бел. плю́скаць3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пелюха́шалупінне, якое застаецца ў мякіне пасля абмалоту аўса’ (Мядзв.). Да пе́люсць1 (гл.); у разглядаемай лексеме рэалізавала значэнне ’абалонка’ і.-е. *pelə/plē‑ (Махэк₂, 458).

Пе́люха (pielucha) ’пясчанае поле’ (Арх. Федар.) — да пе́ліка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жучкі́ ’сухія скваркі’ (мядз., Нар. сл., 59). Параўн. рус. пенз. жучо́кшалупінне ў крупах’. Відаць, сем. перанос паводле формы (памянш. жучок ад жук1 (гл.). Параўн., аднак, яшчэ рус. кур. жу́рки, балг. журнулѝни ’скваркі’; параўн. журэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)