Ашака́ ’высеўкі, рэшткі пры прасейванні мукі’ (астрав., Цыхун, вусн. паведамл.), ашакі ’асцюкі з каласоў’ (Сцяшк.). З літ. ašakà ’асцюк’, параўн. Урбуціс, Baltistica V (1), 1969, 49, дзе брасл. ашакі ’ячменнае шалупінне’ тлумачыцца ўслед за Вяржбоўскім з літ. ãšakos ’шалупінне ад зярнят’, параўн. таксама Лекс. балтызмы 52. Гл. шакіны, шакаліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)