Пе́ліка, пе́ляка ’няўдобіца’ (докш., бярэз., барыс., чэрв., Сл. ПЗБ), ’жоўты пясок’ (барыс., Яшк.), ’пясчаная неўрадлівая зямля’ (мін., докш., барыс., бярэз., чэрв., ЛА, 2), пеле́чына ’тс’ (валож., там жа), пяле́ка, пяле́чына ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 4, 214), паходзіць з літ. pelė́kas ’шэры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)