Пяліна́ ’палова’ (лудз., Сл. ПЗБ). Выводзяць з літ. pelaĩ ’тс’ з суфіксацыяй зборнасці (Грынавяцкене і інш., там жа). Магчыма, самастойнае ўтварэнне ад пялі́ць ’палоць’ (Сцяшк.), дзе выступае аснова *pel‑, параўн. рус. дыял. пела́, пелы́ ’палова, мякіна, шалупінне’, што прадстаўлена таксама ў *pelti, *pelvǫ, параўн. ст.-слав. плѣти, плѣвѫ і пад., гл. палоць, палова. Паводле Куркінай (Этимология–1981, 15), для гэтых асноў характэрныя цесныя семантычныя адносіны: ’рваць пустазелле’ — ’палова, шалупінне, адкіды’, інакш Фасмер, 3, 227, 312, 317; ESJSt, 11, 657–658, з літ-рай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)