аазіс
назоўнік | мужчынскі род
Месца ў пустыні, дзе ёсць вада і расліннасць.
- Зялёны а. у моры пяскоў.
- Культурны а. (пераноснае значэнне).
|| прыметнік: аазісны. Аазісная расліннасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)
аб
прыназоўнік
з В. Указвае на прадмет, з якім хто-, што-н. збліжаецца, сутыкаецца ў працэсе руху, дзеяння.
- Спатыкнуцца аб камень.
- Стукнуцца аб вушак.
з М. Указвае на прадмет гаворкі, думкі, пачуцця.
- Клапаціцца аб дзецях.
- Як аб табе чуюць, так аб табе і мяркуюць (прыказка).
з М. Паказвае на прадмет харчавання.
- Аб адной вадзе сыт не будзеш (прыказка).
з В. Паказвае на адрэзак часу, у межах якога завяршаецца дзеянне (размоўнае).
- Работу выканалі аб адзін дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)
аб (а, аба)
прыстаўка
- утварае дзеясловы са знач. зрабіць (-цца) якім-н., ператварыць (-цца) у каго-, што-н., забяспечыць чым-н.: ажаніць, ашчаслівіць, акругліць, абвадніць, азвярэць;
- утварае дзеясловы са знач. дзеяння, якое пашыраецца на ўсю паверхню прадмета, ахоплівае яго вакол або пашыраецца на рад прадметаў: агледзець, атынкаваць, аб’ехаць, ахапіць, абабіць;
- утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. адсутнасці (у словах з іншамоўным коранем), тое, што і «не», напр. асіметрыя, арытмія, алагічны, амаральны, апалітычны;
- утварае прыслоўі з часавым значэннем, напр. апаўдні, апоўначы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)
аб’едкі
назоўнік
Рэшткі ад яды, недаедзеныя кавалкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)
аб’езд
назоўнік | мужчынскі род
гл. аб’ездзіць і аб’ехаць.
Месца, па якім можна аб’ехаць.
- Новы а.
- Перад вёскай зрабілі а.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)
аб’ездзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Часта выязджаючы, пабываць у многіх месцах.
Прывучыць каня да язды, хадзіць пад сядлом.
Абкатаць, яздой праверыць машыну.
Укатаць, зрабіць роўным, гладкім.
|| незакончанае трыванне: аб’язджаць.
|| назоўнік: аб’езд і аб’ездка.
- Аб’езд хворых.
- Аб’ездка коней.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)
аб’ездка
назоўнік | жаночы род
гл. аб’ездзіць.
Дарога, пракладзеная побач, па якой можна аб’ехаць што-н.
- Як многа сцежак і аб’ездкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)
аб’ездчык
назоўнік | мужчынскі род
Вартаўнік, які пастаянна аб’язджае, ахоўвае вялікі ўчастак чаго-н.
Спецыяліст па аб’ездцы коней.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)
аб’ект
назоўнік | мужчынскі род
У філасофіі: тое, што існуе па-за намі і незалежна ад нашай свддомасці, навакольны свет, матэрыяльная рэчаіснасць (спецыяльны тэрмін).
З’ява, прадмет, на які накіравана чыя-н. дзейнасць.
- А. навуковага даследавання.
- А. назірання.
Прадпрыемства, будоўля, установа, а таксама ўсё тое, што з’яўляецца месцам якой-н. дзейнасці.
- А. будаўніцтва.
- Пускавы а.
У граматыцы: семантычныя катэгорыі са значэннем таго, на каго (што) накіравана дзеянне.
|| прыметнік: аб’ектны і аб’ектавы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)
аб’ектываваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Увасобіць (увасабляць) што-н. у чым-н. аб’ектыўным, рэчыўным, даступным успрыманню.
|| назоўнік: аб’ектывацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)