аб...2 (а..., аба...)
- утварае дзеясловы са
знач. зрабіць (-цца) якім-н. , ператварыць (-цца) у каго-, што-н. , забяспечыць чым-н. : ажаніць, ашчаслівіць, акругліць, абвадніць, азвярэць; - утварае дзеясловы са
знач. дзеяння, якое пашыраецца на ўсю паверхню прадмета, ахоплівае яго вакол або пашыраецца на рад прадметаў: агледзець, атынкаваць, аб’ехаць, ахапіць, абабіць; - утварае назоўнікі і прыметнікі са
знач. адсутнасці (у словах з іншамоўным коранем), тое, што і «не»,напр. асіметрыя, арытмія, алагічны, амаральны, апалітычны; - утварае прыслоўі з часавым значэннем,
напр. апаўдні, апоўначы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)