Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

побо́ище пабо́ішча, -шча ср.

по́боку нареч., в знач. сказ., прост. по́баку, набо́к; прэч; к чо́рту.

побо́лее нареч., см. побо́льше 1.

поболе́ть сов.

1. (похворать) пахварэ́ць (на што); (долго, неоднократно) папахво́рваць, папахварэ́ць;

2. (за кого, что) пахварэ́ць; пабале́ць;

поболе́ть душо́й за дете́й пахварэ́ць душо́й за дзяце́й;

поболе́ть за кома́нду спорт. пабале́ць за кама́нду.

поболта́тьI сов.;

1. разг. (размешать, болтая) пабо́ўтаць; (помешать) памяша́ць;

2. (ногами, руками) памаха́ць, паматля́ць.

поболта́тьII сов., разг. (поговорить) пагавары́ць, пабалбата́ць, палапата́ць; пабала́каць; см. болта́тьII.

поболта́ться сов.

1. (о жидкости) пабо́ўтацца; (повисеть, поколыхаться) паматля́цца, пацеляпа́цца;

2. (без дела) прост. павалэ́ндацца, пабадзя́цца, пацяга́цца.

побо́льше сравн. ст.

1. нареч. пабо́льш; (тро́хі) больш, (тро́хі) бо́лей;

2. прил. (тро́хі) бо́льшы.

побо́р, см. побо́ры.

побормота́ть сов. памармыта́ць.