Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

соприча́стность ж. прынале́жнасць, -ці ж., дачыне́нне, -ння ср., даты́чнасць, -ці ж.;

соприча́стный прынале́жны, даты́чны.

сопричисля́ть несов., уст. заліча́ць, залі́чваць, прыліча́ць, прылі́чваць (да каго, да чаго).

сопроводи́ловка ж., разг. суправаджа́льны ліст, суправаджа́льны дакуме́нт, суправаджа́льная (папе́ра).

сопроводи́тель суправаджа́льнік, -ка м.;

сопроводи́тельная сущ. суправаджа́льная, -най ж.;

сопроводи́тельница суправаджа́льніца, -цы ж.;

сопроводи́тельный суправаджа́льны.

сопроводи́ть сов. дада́ць, далучы́ць (да чаго); см. сопровожда́ть 3;

сопровожда́ть несов.

1. суправаджа́ць;

сопровожда́ть аресто́ванных суправаджа́ць арыштава́ных;

2. перен. (сопутствовать) адбыва́цца (пры чым), адбыва́цца адначасо́ва (з чым), ісці́ (адбыва́цца) по́руч (з чым), суправаджа́ць (што), спадаро́жнічаць (чаму);

происше́ствие сопровожда́ли сле́дующие обстоя́тельства здарэ́нне адбыва́лася пры насту́пных акалі́чнасцях;

успе́х сопровожда́ет все конце́рты хо́ра по́спехам карыста́юцца ўсе канцэ́рты хо́ру;

3. (прилагать) офиц. дадава́ць, далуча́ць (да чаго);

заявле́ние необходи́мо сопровожда́ть соотве́тствующими докуме́нтами да зая́вы неабхо́дна дадава́ць (далуча́ць) адпаве́дныя дакуме́нты;