Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

скрепля́ющий

1. прич. які́ (што) змацо́ўвае; які́ (што) зніто́ўвае; які́ (што) сашчэ́плівае (сашчапля́е); см. скрепля́ть;

2. прил. змацава́льны.

скрепно́й и скре́почный змацава́льны.

скрести́ несов. скрэ́бці;

ко́шки скребу́т на се́рдце ко́шкі скрабу́ць на сэ́рцы;

скрести́сь скрэ́бціся.

скрести́ть сов.

1. (сложить крест-накрест) скрыжава́ць, скла́сці на́крыж, перакрыжава́ць;

2. перен. скрыжава́ць;

3. (подвергнуть скрещиванию) биол. скрыжава́ць;

скрести́ть мечи́ скрыжава́ць мячы́;

скрести́ться

1. (расположиться крест-накрест) скрыжава́цца, перакрыжава́цца;

2. в др. знач. скрыжава́цца.

скреще́ние ср.

1. (действие) скрыжава́нне, -ння ср., скрыжо́ўванне, -ння ср., склада́нне (скла́дванне) на́крыж, перакрыжава́нне, -ння ср.; см. скрести́ть;

2. (состояние) скрыжава́нне, -ння ср., перакрыжава́нне, -ння ср.; см. скрести́ться;

3. (место пересечения предметов) скрыжава́нне, -ння ср.; (о дорогах — ещё) ро́стань, -ні ж.;

скрещённый

1. (сложенный крест-накрест) скрыжава́ны, скла́дзены на́крыж, перакрыжава́ны;

2. перен. скрыжава́ны;

3. (подвергнутый скрещиванию) биол. скрыжава́ны.

скре́щиваемость биол. и пр. скрыжава́льнасць, -ці ж.;

скре́щивание

1. (действие) скрыжава́нне, -ння ср., скрыжо́ўванне, -ння ср., склада́нне (скла́дванне) на́крыж, перакрыжава́нне, -ння ср., перакрыжо́ўванне, -ння ср.;

2. (состояние) скрыжава́нне, -ння ср.;

3. биол. скрыжава́нне, -ння ср., скрыжо́ўванне, -ння ср.;