Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

повелли́т мин. павелі́т, -ту м.

пове́нчанный павянча́ны, звянча́ны;

повенча́ть сов., церк. павянча́ць, звянча́ць;

повенча́ться павянча́цца, звянча́цца.

поверга́ть несов.

1. уст. (валить) зва́льваць, валі́ць; (бросать) кі́даць; (класть) кла́сці; (свергать) звярга́ць, зрына́ць;

2. перен. (побеждать) перамага́ць, адо́льваць;

3. перен. (приводить в тяжёлое состояние) прыво́дзіць (у ця́жкі стан); (бросать) кі́даць; (нагонять) наганя́ць (што); (погружать) аго́ртваць (чым);

эта мысль поверга́ет её в отча́яние гэ́та ду́мка прыво́дзіць (кі́дае) яе́ ў ро́спач;

поверга́ть в скорбь прыво́дзіць у сму́так, засмуча́ць;

поверга́ть к стопа́м уст. кла́сці (кі́даць) да ног;

поверга́ться

1. уст. валі́цца, па́даць; ру́шыцца;

2. перен. упада́ць; (погружаться) апуска́цца; аго́ртвацца (чым);

3. страд. зва́львацца, валі́цца; кі́дацца; кла́сціся; звярга́цца, зрына́цца; перамага́цца, адо́львацца; прыво́дзіцца; наганя́цца; аго́ртвацца; см. поверга́ть.

пове́ргнутый

1. зва́лены, пава́лены; кі́нуты; пакла́дзены; зве́ргнуты, зры́нуты;

2. перамо́жаны, адо́лены;

3. прыве́дзены; кі́нуты; нагна́ны; аго́рнуты; см. пове́ргнуть;

пове́ргнуть сов.

1. уст. (свалить) звалі́ць, павалі́ць; (бросить) кі́нуць; (положить) пакла́сці; (свергнуть) зве́ргнуць, зры́нуць;

2. перен. (победить) перамагчы́; адо́лець;

пове́ргнуть врага́ перамагчы́, адо́лець во́рага;

3. перен. (в тяжёлое состояние) прыве́сці (у ця́жкі стан); (бросить) кі́нуць; (нагнать) нагна́ць (што); (погрузить) агарну́ць (чым); см. поверга́ть;

пове́ргнуть в прах зні́шчыць дашчэ́нту;

пове́ргнуться

1. уст. звалі́цца, упа́сці; ру́шыцца;

2. перен. упа́сці; (погрузиться) апусці́цца; агарну́цца (чым); см. поверга́ться.

пове́ренная сущ. (наперсница) даве́раная, -най ж.