Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

поры́вI м.

1. (ветра) пары́ў, -ры́ву м.; (лёгкий) паве́ў, -ве́ву м.;

2. перен. пары́ў, -ры́ву м.; парыва́нне, -ння ср.; (стремление) імкне́нне, -ння ср.; (воодушевление) натхне́нне, -ння ср.;

поры́в ра́дости пары́ў ра́дасці;

благи́е поры́вы до́брыя пары́вы (імкне́нні, наме́ры).

поры́вII техн. (разрыв) разры́ў, -ры́ву м.;

поры́в про́вода разры́ў про́вада.

порыва́ть несов. парыва́ць; разрыва́ць;

порыва́ть отноше́ния с ке́м-л. парыва́ць (разрыва́ць) адно́сіны з кім-не́будзь;

порыва́ться

1. (стремиться подняться, делать порывистые движения) разг. рва́цца, імкну́цца, намага́цца, спрабава́ць;

2. (пытаться, стремиться что-л. сделать) імкну́цца, парыва́цца, спрабава́ць, намага́цца, стара́цца;

3. (о связях, отношениях) парыва́цца; разрыва́цца;

4. страд. парыва́цца; разрыва́цца; см. порыва́ть.

поры́висто нареч. пары́віста;

поры́вистость пары́вістасць, -ці ж.;

поры́вистый пары́вісты;

поры́вистый ве́тер пары́вісты ве́цер;

поры́вистые движе́ния пары́вістыя ру́хі.

порыда́ть сов. парыда́ць.

порыже́вший и порыже́лый парыжэ́лы;

порыже́ть сов. парыжэ́ць.