Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

положи́тельно нареч.

1. (утвердительно) стано́ўча, дада́тна;

отве́тить положи́тельно адказа́ць стано́ўча;

2. (совершенно) зусі́м; (абсолютно) абсалю́тна; (буквально) літара́льна; (решительно) рашу́ча; (безусловно) безумо́ўна;

положи́тельно ничего́ не зна́ет зусі́м (абсалю́тна) нічо́га не ве́дае;

он положи́тельно ничего́ не сде́лал ён зусі́м (абсалю́тна) нічо́га не зрабі́ў;

положи́тельно ни в ком не́ было сочу́вствия абсалю́тна (літара́льна) ні ў кім не было́ спага́ды;

положи́тельно все абсалю́тна ўсе;

положи́тельность

1. стано́ўчасць, -ці ж., дада́тнасць, -ці ж.;

2. ста́ласць, -ці ж., пава́жнасць, -ці ж.;

3. мат., физ. дада́тнасць, -ці ж.; см. положи́тельный 1, 2, 4;

положи́тельный

1. (утвердительный, хороший) стано́ўчы, дада́тны;

положи́тельный отве́т стано́ўчы адка́з;

положи́тельный геро́й рома́на стано́ўчы (дада́тны) геро́й рама́на;

положи́тельная оце́нка стано́ўчая (дада́тная) ацэ́нка;

положи́тельные результа́ты стано́ўчыя (дада́тныя) вы́нікі;

2. (основательный, степенный) ста́лы, пава́жны;

3. (несомненный, настоящий) разг. сапра́ўдны, безумо́ўны;

положи́тельный неве́жда сапра́ўдны (безумо́ўны) не́вук;

4. мат., физ. дада́тны;

положи́тельная величина́ дада́тная велічыня́;

положи́тельная температу́ра дада́тная тэмперату́ра;

положи́тельный по́люс дада́тны по́люс;

положи́тельный заря́д дада́тны зара́д;

положи́тельная сте́пень сравне́ния грам. звыча́йная ступе́нь параўна́ння;

положи́тельная филосо́фия пазітыві́зм.

положи́ть сов.

1. пакла́сці;

положи́те прибо́ры на стол пакладзі́це прыбо́ры на стол;

положи́ть больно́го в больни́цу пакла́сці хво́рага ў бальні́цу;

2. (решить) уст. вы́рашыць; (постановить) ухвалі́ць, пастанаві́ць; (условиться) умо́віцца; (сговориться) згавары́цца;

они́ положи́ли ме́жду собо́й яны́ вы́рашылі (згавары́ліся) памі́ж сабо́й;

3. (предположить) дапусці́ць;

4. (назначить) назна́чыць; даць;

положи́ть ему́ хоро́шую пла́ту назна́чыць (даць) яму́ до́брую пла́ту;

положи́ть за пра́вило узя́ць за пра́віла;

положа́ ру́ку на́ сердце пакла́ўшы руку́ на сэ́рца;

положи́ть на лопа́тки пакла́сці на лапа́ткі;

вынь да поло́жь за́раз жа і дай, вы́мі ды пакладзі́;

положи́ть гнев на ми́лость павярну́ць гнеў на мі́ласць;

положи́ть жизнь за (кого, что) адда́ць жыццё за (каго, што);

положи́ть коне́ц (нача́ло) чему-л. пакла́сці кане́ц (пача́так) чаму-небудзь;

положи́ть в карма́н пакла́сці ў кішэ́нь;

положи́ть на ме́сте пакла́сці на ме́сцы;

разжева́ть и в рот положи́ть разжава́ць і ў рот пакла́сці;

положи́ться (понадеяться) паспадзява́цца (на каго, на што); (доверить) даве́рыць (каму, чаму); (довериться) даве́рыцца (каму, чаму), зда́цца (на каго, на што); (быть уверенным) быць упэ́ўненым (у кім, у чым);

я напра́сно положи́лся на него́ я дарэ́мна паспадзява́ўся на яго́;

я целико́м положи́лся на него́ я ца́лкам даве́рыўся яму́;

на его́ слова́ нельзя́ положи́ться яго́ сло́вам не́льга давяра́ць;

положи́тесь на меня́ даве́рцеся мне;

на меня́ мо́жете положи́ться ва мне мо́жаце быць упэ́ўнены.

по́лозI (у саней и т. п.) по́лаз, -за м., мн. палазы́, -зо́ў.

по́лозII зоол. по́лаз, -за м., мн. по́лазы, -заў.

поло́к в разн. знач. пало́к, -лка́ м.

поло́лка разг. пало́льшчыца, -цы ж.;

поло́льник (орудие) с.-х. пало́льнік, -ка м.;