Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

определя́ться

1. (выясняться) акрэ́слівацца, высвятля́цца;

2. (выяснять своё местонахождение) вызнача́ць (высвятля́ць) сваё месцазнахо́джанне;

лётчики определя́ются при по́мощи прибо́ров лётчыкі вызнача́юць (высвятля́юць) сваё месцазнахо́джанне з дапамо́гай прыбо́раў;

3. (поступать куда-л.) уст., прост. паступа́ць;

определя́ться на рабо́ту паступа́ць на рабо́ту; см. определи́ться;

4. страд. вызнача́цца, устана́ўлівацца; акрэ́слівацца; выяўля́цца; азнача́цца; прызнача́цца; абумо́ўлівацца; пастанаўля́цца; прысу́джвацца; ула́джвацца; аддава́цца; см. определя́ть;

определя́ющий

1. прич. які́ (што) вызнача́е, які́ (што) устана́ўлівае; які́ (што) акрэ́слівае; які́ (што) выяўля́е; які́ (што) дае́ азначэ́нне; які́ (што) прызнача́е; які́ (што) абумо́ўлівае; які́ (што) пастанаўля́е; які́ (што) прысу́джвае; які́ (што) ула́джвае; які́ (што) аддае́; см. определя́ть;

2. прил. вызнача́льны.

опредме́тить сов. апрадме́ціць;

опредме́ченный апрадме́чаны;

опредме́чивание апрадме́чванне, -ння ср.;

опредме́чивать несов. апрадме́чваць.

опре́лость мед. прэ́ласць, -ці ж.

опресне́ние апрасне́нне, -ння ср.;

опресне́ние воды́ апрасне́нне вады́;

опреснённый апрэ́снены;

опресни́тель техн. апрасня́льнік, -ка м.;