Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

похища́ть несов. выкрада́ць, кра́сці; см. похи́тить 1;

похища́ться страд. выкрада́цца, кра́сціся;

похище́ние ср. выкрада́нне, -ння ср., крадзе́ж, род. крадзяжу́ м.

похи́щенный вы́крадзены, мног. павыкрада́ны, павыкра́дваны, укра́дзены, скра́дзены; см. похи́тить 1.

похлеба́ть сов., прост. пасёрбаць; (полакать) пахлябта́ць.

похлеста́ть сов., разг. пахваста́ць, пасцяба́ць;

похлеста́ться пахваста́цца, пасцяба́цца.

похлёбка (суп) по́ліўка, -кі ж.; (мучная) заці́рка, -кі ж.

похлёстывать несов., разг. пахво́стваць, пасцёбваць.

похло́пать сов.

1. (дверью) паля́паць, пасту́каць, (долго, неоднократно) папасту́каць, папасту́кваць, пабра́згаць, (долго, неоднократно) разг. папабра́згаць;

2. (по плечу) паля́паць, пало́паць;

3. (ладонью по телу, пощёлкать кнутом) паля́скаць, (долго, неоднократно) папаля́скаць, папаля́скваць;

4. (в ладоши, по воде) папля́скаць;

5. (крыльями) пало́паць, палапата́ць;

6. (пострелять) пахло́паць.