Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

покру́чиваться возвр., страд. пакру́чвацца.

покручи́ниться сов., нар.-поэт. пажуры́цца, пасмуткава́ць, памарко́ціцца, патужы́ць.

покрыва́ло пакрыва́ла, -ла ср.;

покрыва́ние

1. (закрывание) накрыва́нне, -ння ср.; (застилание) засціла́нне, -ння ср.; (крышей) крыццё, -цця́ ср.; (краской, позолотой и т. п.) пакрыва́нне, -ння ср.;

2. (обивка) абіва́нне, -ння ср., абабіва́нне, -ння ср.; (обшивание тканью) пакрыва́нне, -ння ср., паця́гванне, -ння ср.;

3. (долгов, счетов, издержек и т. п.) пакрыва́нне, -ння ср.; (оплата) апла́чванне, -ння ср.;

4. (сокрытие чьей-л. вины, проступка, виновника) пакрыва́нне, -ння ср.;

5. (расстояния) пакрыва́нне, -ння ср.;

6. карт. біццё, -цця́ ср.;

7. (случка) пакрыва́нне, -ння ср.; см. покрыва́ть 1, 2, 6—10;

покрыва́ть несов.

1. (закрывать) накрыва́ць; (застилать) засціла́ць; (крышей) крыць; (краской, позолотой и т. п.) пакрыва́ць;

покрыва́ть ребёнка одея́лом накрыва́ць дзіця́ ко́ўдрай;

покрыва́ть стол ска́тертью накрыва́ць (засціла́ць) стол абру́сам;

покрыва́ть дом черепи́цей крыць дом дахо́ўкай;

покрыва́ть ме́бель ла́ком и резьбо́й пакрыва́ць мэ́блю ла́кам і разьбо́й;

2. (обивать) абіва́ць, абабіва́ць; (обшивать тканью) пакрыва́ць, паця́гваць;

покрыва́ть сунду́к желе́зом абіва́ць (абабіва́ць) ку́фар жале́зам;

3. (окутывать) пакрыва́ць; (тучами, облаками) абклада́ць, абкла́дваць; (туманом, дымом) засціла́ць; (мраком, тьмою и т. п.) аху́тваць, аго́ртваць;

ту́чи покрыва́ют не́бо хма́ры пакрыва́юць (абклада́юць) не́ба;

тьма покрыва́ет зе́млю це́мра пакрыва́е (аху́твае, аго́ртвае) зямлю́;

4. (заглушать) заглуша́ць;

го́лос ора́тора покрыва́ет шум в зале го́лас прамо́ўцы заглуша́е шум у за́ле;

5. перен. (славой, почётом и т. п.) пакрыва́ць;

6. (долги, счета, издержки и т. п.) пакрыва́ць; (оплачивать) апла́чваць;

7. (скрывать чью-л. вину, проступок, виновника) пакрыва́ць;

8. (расстояние) пакрыва́ць;

9. карт. біць, крыць, пакрыва́ць;

покрыва́ть вале́та да́мой біць (крыць, пакрыва́ць) вале́та да́май;

10. (случать) пакрыва́ць;

покрыва́ть та́йной аху́тваць та́йнай;

покрыва́ться

1. (закрывать себя чем-л.) накрыва́цца;

покрыва́ться одея́лом накрыва́цца ко́ўдрай;

2. (усеиваться, заполняться по поверхности) пакрыва́цца; (обволакиваться) абклада́цца;

щёки покрыва́ются румя́нцем шчо́кі пакрыва́юцца румя́нцам;

не́бо покрыва́ется ту́чами не́ба пакрыва́ецца (абклада́ецца) хма́рамі;

3. перен. (иметь соответствие с чем-л.) пакрыва́цца;

4. страд. накрыва́цца; засціла́цца; кры́цца; пакрыва́цца; абіва́цца, абабіва́цца; паця́гвацца; абклада́цца, абкла́двацца; аху́твацца, аго́ртвацца; заглуша́цца; апла́чвацца; бі́цца; см. покрыва́ть;

покрыва́ющий

1. прич. які́ (што) накрыва́е; які́ (што) засціла́е; які́ (што) кры́е; які́ (што) пакрыва́е; які́ (што) абіва́е (абабіва́е); які́ (што) паця́гвае; які́ (што) абклада́е (абкла́двае); які́ (што) аху́твае, які́ (што) аго́ртвае; які́ (што) заглуша́е; які́ (што) апла́чвае; які́ (што) б’е; см. покрыва́ть;

2. прил. / покрыва́ющая ткань анат. по́крыўная тка́нка;

покрывно́й по́крыўны.

покры́тие

1. (действие) см. покрыва́ние;

2. в др. знач. пакрыццё, -цця́ ср.;

асфа́льтовое покры́тие доро́ги асфа́льтавае пакрыццё даро́гі;

покры́тие по счёту пакрыццё па раху́нку.

покрытосеменны́е и покрытосемя́нные мн., сущ., бот. пакрытанасе́нныя, -нных.