Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

опра́вить​I сов. (вставить в раму, в оправу) апра́віць.

опра́вить​II сов. (поправить платье, причёску) папра́віць, упара́дкаваць.

опра́виться сов.

1. (прийти в себя) адысці́, ачу́цца;

опра́виться от испу́га адысці́ (ачу́цца) ад спало́ху;

опра́виться от волне́ния заспако́іцца;

2. (выздороветь) ачуня́ць, папра́віцца;

3. (восстановить благосостояние) акрыя́ць;

4. (поправить платье, причёску) упара́дкавацца, прыве́сці сябе́ ў пара́дак.

опра́вка спец. апра́ўка, -кі ж.

опра́вленный​I (вставленный в раму, в оправу) апра́ўлены, уста́ўлены ў ра́му.

опра́вленный​II (о платье, причёске и т. п.) папра́ўлены, упара́дкаваны.

оправля́ть​I несов. (вставлять в раму, в оправу) апраўля́ць, устаўля́ць у ра́му.

оправля́ть​II несов. (поправлять платье, причёску) папраўля́ць, упарадко́ўваць.

оправля́ться​I несов., страд. апраўля́цца; см. оправля́ть​I.

оправля́ться​II несов.

1. (приходить в себя) адыхо́дзіць, ачува́цца;

2. (выздоравливать) ачу́ньваць, папраўля́цца;

3. (поправлять платье, причёску и т. п.) упарадко́ўвацца, прыво́дзіць сябе́ ў пара́дак; см. опра́виться​ 1, 2, 4;

4. страд. папраўля́цца, упарадко́ўвацца, прыво́дзіцца ў пара́дак; см. оправля́ть​II.