Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

подня́ться

1. (вверх) падня́цца;

2. в др. знач. узня́цца; падня́цца; (встать с места, ото сна) уста́ць; (быстро, порывисто) усхапі́цца; (возвыситься) узвы́сіцца; (повыситься) павы́сіцца; (начаться) пача́цца, усча́цца, распача́цца; (о тесте) падысці́; см. поднима́ться.

по́до предлог, см. подII.

подоба́ть несов. быць да тва́ру; быць ва́ртым; нале́жаць; падыхо́дзіць; пасава́ць;

так поступа́ть не подоба́ет так рабі́ць не ва́рта (не да тва́ру);

ему́ подоба́ет заня́ть пе́рвое ме́сто яму́ нале́жыць заня́ць пе́ршае ме́сца;

как подоба́ет як нале́жыць;

подоба́ющий

1. прич. які́ (што) да тва́ру; які́ (што) ва́рты; які́ (што) нале́жыць; які́ (што) падыхо́дзіць; які́ (што) пасу́е;

2. прил. (надлежащий) нале́жны; (соответствующий) адпаве́дны;

взять подоба́ющий тон узя́ць нале́жны (адпаве́дны) тон;

подоба́ющим о́бразом нале́жным чы́нам.

подо́бие ср.

1. (сходство) падабе́нства, -ва ср.;

2. мат. падо́бнасць, -ці ж.;

перспекти́вное подо́бие мат. перспекты́ўная падо́бнасць.

подо́блачный падво́блачны, падхма́рны.

подо́бно нареч., предлог с дат. падо́бна (да каго, да чаго, на каго, на што); (так же, как) такса́ма, як (хто, што); (как) як (хто, што); (словно) ні́бы (хто, што);

подо́бно тому́, как со́лнце освеща́ет зе́млю падо́бна да таго́ (на то́е), як со́нца асвятля́е зямлю́;

поступи́л подо́бно свои́м предше́ственникам зрабі́ў такса́ма, як яго́ папярэ́днікі;

подо́бный

1. (кому, чему) падо́бны (да каго, да чаго, на каго, на што); (такой) такі́; (этот) гэ́ты;

шум, подо́бный прибо́ю шум, падо́бны да прыбо́ю (на прыбо́й);

никогда́ не встреча́л подо́бных люде́й ніко́лі не сустрака́ў такі́х людзе́й;

2. мат. падо́бны;

подо́бные треуго́льники падо́бныя трохвуго́льнікі;

ничего́ подо́бного! нічо́га падо́бнага!;

подо́бным о́бразом такі́м жа чы́нам;

в подо́бном слу́чае у такі́м (у падо́бным) вы́падку;

и тому́ подо́бное (сокращённо и т. п.) і да таго́ падо́бнае (сокращённо і да т. п.).

подобостра́стие ср. ліслі́васць, -ці ж., уго́длівасць, -ці ж.;

подобостра́стничать несов., разг. ліслі́віць, уго́днічаць;