Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

потолка́ться разг.

1. пашту́рхацца, патаўха́цца;

2. (походить) пахадзі́ць; (побродить) паблука́ць;

3. (толкнуться несколько раз, пытаясь войти) прост. пасту́каць;

потолка́ться в дверь пасту́каць у дзве́ры.

потолкова́ть сов., разг. (поговорить) пагавары́ць; паразмаўля́ць; (побеседовать) пагу́тарыць; пагамані́ць; (обсудить) памеркава́ць.

потоло́к м.

1. столь, род. сто́лі ж.;

кесо́нный кессо́нный (я́щичный) потоло́к техн. кесо́нная (скры́начная) столь;

2. ав. найбо́льшая вышыня́; патало́к, -лка́ м.;

взять с потолка́ узя́ць (вы́думаць) з галавы́, вы́смактаць з па́льца;

плева́ть в потоло́к ле́нца ва́жыць; лы́нды (бі́бікі) біць;

потоло́чина стр.

1. (балка) бэ́лька, -кі ж.;

2. (доска) сталяні́ца, -цы ж.;

потоло́чный сто́левы.

потоло́чь сов. патаўчы́;

потоло́чься прост.

1. (потоптаться) патапта́цца;

2. (походить взад и вперёд) пахадзі́ць; (побродить) пабадзя́цца, паблука́ць.

потолсте́ть сов. патаўсце́ць.

потолчённый пато́ўчаны.

пото́лще нареч. таўсце́й.