Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

zaimek

м. грам. займеннік;

zaimek osobowy — асабовы займеннік;

zaimek dzierżawczy — прыналежны займеннік;

zaimek wskazujący — указальны займеннік;

zaimek względny — адносны займеннік;

zaimek pytajny — пытальны займеннік;

zaimek zwrotny — зваротны займеннік

zaimkowy

грам. займенны

zaimponować

зак. выклікаць павагу; зрабіць уражанне; выклікаць сімпатыю (інтарэс);

chciał zaimponować — ён хацеў зрабіць уражанне (здзівіць)

zainicjować

зак. co выступіць ініцыятарам (пачынальнікам) чаго; пакласці пачатак чаму

zainkasować

зак. (грошы) інкасаваць; атрымаць;

zainkasować cios спарт. атрымаць удар

zainscenizować

зак. інсцэніраваць

zainspirować

зак. kogo do czego натхніць каго на што; інспіраваць што

zainstalować

зак. устанавіць; зманціраваць; абсталяваць; інсталяваць; правесці;

zainstalować turbinę — устанавіць турбіну;

zainstalować gaz — правесці газ

zainstalować się

зак. размясціцца; уладзіцца; уладкавацца; прыстроіцца

zainteresować

зак. зацікавіць