Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

zatrąbić

зак. затрубіць; падаць сігнал

zatrącać

незак.

1. czym трохі пахнуць, папахваць чым; нагадваць што;

2. o co закранаць што (у размове)

zatriumfować

зак. перамагчы; узяць верх

zatroskać się

зак. затурбавацца, устурбавацца

zatroskany

zatroskan|y

заклапочаны;

~а twarz — заклапочаны твар

zatroszczyć się

зак. (o kogo/co) патурбавацца, паклапаціцца (аб кім/чым; пра каго/што); узяць на сябе клопат (аб кім/чым; пра каго/што)

zatrucie

н. атручэнне;

zatrucie organizmu — атручэнне арганізма

zatruć

зак.

1. атруціць;

zatruć organizm — атруціць арганізм;

2. перан. атруціць; сапсаваць

zatruć się

зак. атруціцца;

zatruć się grzybami — атруціцца грыбамі

zatrudniać

незак. kogo даваць працу каму, браць на працу каго