Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

wydrukowany

надрукаваны; раздрукаваны

wydrwić

зак.

1. высмеяць; абсмяяць; падняць на смех;

2. перан. вымантачыць; выдурыць; выцыганіць;

wydrwić podstępnie co od kogo — вымантачыць хітрасцю (што ад каго)

wydrwić się

зак. аджартавацца; выкруціцца; вырвацца; ухіліцца

wydrwigrosz

м. спрытнюга (які умее вымантачыць грошы); махляр; вырвігрош

wydrzeć

зак. вырваць; выдзерці;

wydrzeć z rąk — вырваць з рук

wydrzeć się

зак. вырвацца;

wydrzeć się z rąk napastników — вырвацца з рук рабаўнікоў;

wydrzeć się z ubrania — абадрацца; абнасіцца

wydudlić

зак. разм. выжлукціць; выдундзіць

wydumany

раздзьмуты; надзьмуты

wydusić

зак.

1. перан. выціснуць; вырваць;

~ć z siebie odpowiedź — выціснуць з сябе адказ;

2. перадушыць;

lis ~ł gęsi — ліса перадушыла гусей

wyduszać

незак.

1. перан. выціскаць; вырываць;

2. душыць; ціснуць