wódka
ж. гарэлка;
duża wódka — 100 грамаў гарэлкі
wódz, wodza
м.
1. правадыр;
2. военачальнік;
wódz naczelny — галоўнакамандуючы
wójt
м. гіст. войт;
nie pójdziemy do ~a — як свае людзі, то згода будзе; свае людзі – паладзім
wół, wołu
м. вол;
pracuje jak wół — працуе, як вол;
patrzy jak wół na malowane wrota — глядзіць, як гусь на бліскавіцу
wówczas
тады, у той час;
był on wówczas młody — тады ён быў малады
wóz, wozu
м.
1. воз; калёсы;
wóz siana — воз сена;
2. аўтамабіль;
wóz osobowy — легкавы аўтамабіль;
wóz ciężarowy — грузавы аўтамабіль;
Wielki (Mały) Wóz астр. Вялікая (Малая) Мядзведзіца;
przyjdzie koza do woza — прыйдзе коза да воза;
bywać pod wozem i na wozie — быць на кані і пад канём; на лаве і пад лаваю; на возе і пад возам
wózek
м.
1. вазок; ваганетка
2. вазок; возік; каляска; калёскі;
~ek dziecinny — дзіцячы вазок