Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

wyćwiczenie

н.

1. навучанне;

2. вывучка; спрыт;

3. пакаранне дубцамі

wyćwiczony

навучаны, прывучаны, натрэніраваны

wyćwiczyć

зак.

1. навучыць; прывучыць; натрэніраваць; вымуштраваць;

2. адхвастаць; высцебаць

wyćwiczyć się

зак. навучыцца; набыць спрыту; натрэніравацца

wyd.

= wydanie — выданне; выд.; выпуск; вып.

wydać

зак.

1. выдаць; даць;

wydać przestępcę — выдаць злачынцу;

wydać resztę — даць рэшту;

wydać rozkaz — выдаць загад;

wydać książkę — выдаць кнігу;

wydać dźwięk — загучаць;

wydać za mąż — выдаць замуж;

2. выдаткаваць, зрасходаваць, растраціць;

3. даць; наладзіць;

wydać przyjęcie — наладзіць прыём;

wydać wojnę — аб’явіць вайну;

wydać sąd — даць ацэнку;

wydać wyrok — вынесці вырок (прыгавор);

wydać ostatnie tchnienie — сканаць;

wydać na świat — нарадзіць;

wydać się

зак.

1. уявіцца; здацца; падацца;

wydać się miłym — здацца мілым;

2. выдаць сябе; раскрыцца; выявіцца

wydajnie

прадукцыйна; эфектыўна

wydajność

ж.

1. прадукцыйнасць;

wydajność pracy — прадукцыйнасць працы;

2. даходнасць;

3. ураджайнасць;

4. тэх. дэбіт;

wydajność na dobę — сутачны дэбіт;

5. фіз. аддача;

wydajność ciepła — карысная аддача цяпла

wydajny

1. прадукцыйны; эфектыўны;

2. даходны;

3. ураджайны; урадлівы