Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

opracować

зак. апрацаваць, распрацаваць; скласці;

opracować plan — распрацаваць (скласці) план

opracowanie

н.

1. распрацоўка, распрацоўванне; састаўленне;

2. праца;

opracowanie monograficzne — манаграфія

opracowywać

незак. апрацоўваць, распрацоўваць; складаць

oprać

зак. разм. абмыць

oprawa

ж.

1. аправа; абрамленне;

oprawa obrazu — рамка карціны;

oprawa książki — пераплёт;

oprawa noża — дзяржанне нажа;

2. афармленне;

oprawa plastyczna (muzyczna) — мастацкае (музычнае) афармленне

oprawca

м.

1. жывадзёр; скуралуп;

2. перан. кат

oprawiać

незак.

1. апраўляць карціны;

2. пераплятаць (кнігі); трыбушыць (дзічыну)

oprawić

зак.

1. аправіць;

2. пераплесці;

3. вытрыбушыць; выпатрашыць

oprawiony

апраўлены

oprawka

ж.

1. аправа (акуляраў);

2. тэх. патрон