Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

спагнаць, сыскаць; сарваць (разм.)
спадзявацца, чакаць, пакладацца, разлічваць, здавацца □ ускладваць надзею, пакладаць надзею, мець надзею, жыць надзеяй, насіць надзею, расціць надзею, не траціць надзеі, не кідаць надзеі, цешыць сябе ілюзіяй, жыць думкай, песціць думку, гадаваць думку, рабіць стаўку
спадчына / бацькоўская: бацькаўшчына; спадак (разм.); спадкі (разм., мн.)
спазніцца, апазніцца, запазніцца, затрымацца, забавіцца
спакуса; квапунак (абл.)
спаліць, спапяліць; спейкаць (абл.); спячы, высмаліць, выкаціць (перан.) □ пусціць агнём, пусціць дымам, пусціць з дымам
спалохацца, напалохацца, перапалохацца, спужацца, напужацца, перапужацца, спудзіцца, упудзіцца, збаяцца, жахнуцца, зжахнуцца; утрупець, утрупянець, здрэйфіць (разм.); астрашыцца, злякацца, струсіць (абл.); абамлець, умлець, знямець, анямець, аслупянець (перан.) □ знямець ад страху, акамянець ад страху, скамянець ад жаху, набрацца страху, хапіць страху
спасвіць, стравіць, патравіць
спаткнуцца, спатыкнуцца / пра каня: скапыціцца; аступіцца (разм.)
спатрэбіцца, згадзіцца, прыгадзіцца, прыдацца, здацца; прыспічыць (разм.); знадобіцца (абл.); пайсці (перан.) □ пайсці на карысць