Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

кавадла / для кляпання касы: бабка
кавалак, кусок, дроб, драбок, крошка, крыха, крышан, абломак, ашчэпак, адшчэпак, уцінак, друзачка / чатырохкантовы: брус, брусок / ад разбітага посуду: чэрап / звычайна пра хлеб: луста, скіба / засохлы: асушак / з краю бохана: акраец; кус, аскабалак, скрыль, друзалак, ашкалёпак / звычайна пра сала: аполец, полаць, скрыгаль, дзялянка, штыглік / пра хлеб: карвега, гамёлка (разм.)
кавалерыст, коннік; улан (уст.)
кадык, гарляк □ адамаў яблык
каламазь, мазь; шмаравідла (разм.) / адпрацаваная: каланіца
калашына, калошына, калоша, штаніна
калдобіна, калдоба, выбоіна, ухаба
калісьці, колісь, калісь, некалі, раней, даўней, да гэтага; уперад, ззаду (разм.)
калодзеж, калодзезь, студня
калупаць; поркаць, корпаць (разм.); длубаць (абл.)