Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

забава, пацеха
забарона; заказ (разм.); вета, табу (кніжн.)
забастоўка, стачка
забаўны, займальны
забіць, загубіць, знішчыць; утрупяніць, зніштожыць, улажыць, палажыць, стукнуць, прыстукнуць, дакончыць, прыкончыць, прыбраць, уходаць, кокнуць, укакошыць, укаюкаць (разм.) □ адабраць жыццё, абарваць жыццё, рашыць жыцця, пазбавіць ад жыцця, зжыць са свету, звесці са свету, адправіць на той свет, пусціць на той свет, загнаць на той свет, загнаць у магілу, увагнаць у магілу, знесці галаву, скруціць галаву, зняць галаву з плеч, выняць душу, дастаць душу, выняць дух, дастаць духі, прыбраць з дарогі, пусціць у расход, пусціць у царства нябеснае
заблудзіць, заблудзіцца; зблудзіць, зблудзіцца (разм.) □ збіцца з дарогі, збіцца з тропу
забойца, згубіцель, магільшчык; душагуб, людабойца, людаед, людажэрац, людамор, жываед, галаварэз (разм. пагард.); ірад (лаянк.); інквізітар (кніжн., перан.)
забрацца, залезці, улезці, заціснуцца; ушыцца (разм.)
забрудзіць, запэцкаць, выпацкаць, упэцкаць, запляміць, занасіць; абляпаць, заляпаць, запаскудзіць, урабіць, абрабіць, выквацаць (разм.); перавэдзгаць (абл.)
забыць; забыцца (разм.); запамятаваць (абл.) □ выкінуць з галавы