Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

цалавацца; лізацца (разм., неадабр.) / з нагоды Вялікадня: хрыстосавацца
цалік, цаліна
цаляць, нацэльваць, нацэльвацца, прыцэльвацца, меціць, лучыць □ наводзіць на цэль
цаніць, даражыць, ставіць
цацка, забаўка
цвёрды, зацвярдзелы, скамянелы, укамянелы
цвік, гвозд / прыбіваць падкову: вухналь
цвіль, плесня / на вадкасці: бросня
цвісці, квітнець, красаваць, красавацца
цвярдзець, камянець, тужэць