Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

хабар, подкуп; падачка, прынос, падмазка, падгода, лапанка (разм.)
хада, хадзьба, ход, паходка, ступа, поступ
хадзіць, бадзяцца, блукаць, цягацца, сланяцца, сноўдацца, швэндацца
халадзец, квашаніна
халасцяк, нежанаты, бабыль; кавалер (уст.)
халодны, схаладнелы, марозны, марозлівы, стылы, настылы, зябкі, азяблы, свежы; адубелы, адубянелы, сіверны, сіверкі, сіберны (разм.); сцюдзёны, сцюжны, закляклы, знобкі (абл.); ледзяны, лядзяны, лядовы, ільдзяны, аледзянелы (перан.)
характар, натура, нораў, душа, псіхалогія
хацецца, жадацца, прагнуцца, памыкаць, нецярплівіцца, нецярпецца; карцець, рупіць, падмываць (разм.); свярбець (перан.)
хваліцца, афішыравацца; выхваляцца, пахваляцца (разм.); казыраць (перан.)
хвароба, хворасць, нездароўе; немач (разм.)