Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

чай; гарбата (уст.)
чалавечы, людскі
чамусьці, чамусь, чагось, нешта, штосьці
чапяла; ёмка, ёмачнік (абл.)
чараўнік, чарадзей, чарадзейнік, вядзьмак, вядзьмар, шаман; маг, чарнакніжнік (кніжн. уст.)
чарга,
1. чарга / пасвіць жывёлу: радоўка (абл.)
2. чарга; хвост (разм.)
чарка, кілішак, стопка
чарніла; атрамант (уст.)
час, часіна, пара / з абмежаваннем: тэрмін / прамежак часу, які паўтараецца: перыяд / найбольш зручны для чаго-небудзь: сезон / працяглы прамежак: эпоха, эра, дзень
часам, часамі, падчас, парой, момантамі, нячаста, рэдка, зрэдку, выпадкам, сяды-тады, калі-нікалі; зрэдчас, зрэдзь (абл.) □ час ад часу, мала калі, іншы раз, іншым разам, другі раз, іншы дзень, гады ў рады