Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

жаба; квакуха (разм.); люгашка (абл.) / палявая: рапуха
жабрак, старац; папрасімец, пабіраха, падарэйка (разм.)
жанчына; кабета, кабеціна, баба, цётка (разм.) / маладая замужняя: маладзіца, маладуха, малодка / з інтэлігенцкіх, звычайна гарадскіх колаў: дама; мадам (уст.)
жарт, досціп
жартаваць; шуткаваць (абл.)
жмут, пук, пасма, вехаць, жменя; касмыль, касмык (разм.)
жонка; баба, кабета, палавіна, старая, абранніца; прынцэса (перан., разм.); дружына (абл.)
жоўкнуць, жаўцець, палавець
жоўты, пажоўклы, зжаўцелы; залаты, медны, мядзяны (перан.)
журавель, жораў