набажэнства, малебен, малебства, багамолле, богаслужэнне, служба, адправа / раніцай ці ў першай палавіне дня: абедня, імша, меса / увечары: вячэрня / з нагоды хрысцін, шлюбу, па нябожчыку: трэба / па нябожчыку: паніхіда
Verbum
анлайнавы слоўнікСлоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
набівацца, надаражацца □ вешацца на шыю
набіць, пабіць; аддубасіць, адхадзіць (разм.) □ намацаць бакі, палічыць рэбры, даць лупцоўкі
набліжэнне, надыход, падыход
набожны, прававерны, багамольны, богамаленны, богабаязны
набыць, нажыць, дастаць, узяць, прыдбаць, займець, здабыць, раздабыць, расстарацца, выстарацца, прыстарацца, разжыцца, завесці / з цяжкасцю: агораць; справіць, пажывіцца, абабіць, узбіцца, арганізаваць (разм.); дабыць, папасці, згарусціць (абл.)
навакольны, акалічны, ваколічны, вакольны
наваселец, навасёл
наваселле, уваходзіны (мн.), уходзіны (мн.); улазіны (разм., мн.)
наведанне, візіт, адведкі (мн.), адведзіны (мн.), водведкі (мн.)