Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

кій, кіёк, палка / з загнутым уверсе канцом: кульба, кульбака, крывуля, посах; кавенька, сукаванка (разм.); стэк (спарт.)
кінуць; бразнуць, шпульнуць, шпурнуць, шпурлянуць, шыбануць (разм.); пусціць, папусціць, запусціць (перан.)
кіпець / з шумам: клекатаць
кіпцюр, кіпець; пазур (абл.)
кіраўнік, начальнік, галава, загадчык, распарадчык, старшы, камандзір, адміністратар; верхавод (разм.); шэф (кніжн.)
кірка, кайло
кірмаш, рынак; торг, торжышча, таржок (разм.) / дзе прадаюць і купляюць паношаныя ржы: барахолка, таўчок (разм.)
кісет, капшук
кісліца, зайцава капуста