Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

козыт; шлакотка (абл.)
кол, друк; дубіна (перан.)
колер, фарба, афарбоўка; цвет, барва (разм.) / у жывёлы: масць / разнавіднасць па сіле: адценне, тон
колькасць, лік, лічба; кантынгент / кніг, часопісаў ці газет: тыраж; сума (кніжн.)
ком, камяк; катыш (абл.)
комін, труба; дымар (абл.)
конік; каваль, кавалёк, скакун (абл.)
конніца, кавалерыя
корак / звычайна ў бочцы: шпунт; затычка, затка, заткала, заткла (разм.)
корпацца, важдацца, ' вазіцца; капацца, калупацца (перан.)