Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

смала, смолка, жывіца
смачна, са смакам, у смак, апетытна □ не ад'ясіся
смеласць, адвага, мужнасць, храбрасць, харобрасць, бясстрашнасць, гераізм, геройства, рыцарства / у прыняцці рашэння: рашучасць, рызыка
смелы, адважны, асмялелы, мужны, храбры, харобры, бясстрашны, стойкі, баявы, бойкі, бравы, геройскі, гераічны / у прыняцці рашэння: рашучы, рызыкоўны, адчаянны, адчайны; доблесны (выс.)
смерць, гібель, пагібель, згуба, загуба, страта, скон, скананне, кананне, згіненне, звод; халэмус, каюк, капут (разм.); здыхата (разм. зняваж.); загібель, загін, гамон, кадук (абл.), упадкі (абл., мн.); магіла, канец, канцы, капец, капцы, плаха, пятля, труба (перан.) □ вечны сон, расстанне са светам
сметнік, звалка
смецце; адкіды (мн.)
смешны, смехатлівы, вясёлы, жартоўны, забаўны, пацешны; фацэтны (абл.); анекдатычны (кніжн.)
смоўж, слімак
смурод, тхліна