Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

скаварада, патэльня
скажаць; перакручваць (перан.)
сказ, выраз, фраза
скакаць; выбрыкваць, гоцаць, гацаць (разм.)
скала, уцёс / у вадзе: рыф
скардзіцца, жаліцца, бедаваць, плакаць, плакацца; журыцца, ныць, бурчаць, хныкаць (разм.) □ пускаць слязу
сквапны, квапны, хцівы, ласы, лакомы, падкі; ахвочы, панадлівы, памаўзлівы (разм.); няўтольны, ненаедны, ненажэрлівы (перан.)
сківіца; пашчэнка (абл.)
скідаць, скідваць, звальваць, змахваць, сыпаць, ссыпаць, страсаць, атрасаць, абіваць; зварочваць (разм.); раняць (абл.)
склад, сховішча, схова, база, пакгаўз / для збожжа: элеватар / для зброі: арсенал