Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

крыўдзіцца, крыўдаваць, абражацца, наракаць; дзьмуцца, надзімацца (перан.) □ мець крыўду, быць у крыўдзе, насіць крыўду
крыўдна; горка, балюча (перан.)
крыху, крышку, трохі, злёгку, збольшага
крычаць, гукаць, енчыць; гарлапаніць, гарланіць, галёкаць, раўці, верашчаць, дзерціся (разм.) □ дзерці глотку, рваць глотку, заходзіцца крыкам, заходзіцца ад крыку