Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

світаць, рассвітаць, святлець, днець, віднець, развідняцца, развідняць, развідніваць, развіднівацца, зарэць-шарэць □ брацца на світанне, брацца на світанак, брацца на ранне, брацца на дзень, займацца на дзень, брацца на відно, займацца на свет, брацца на золак, займацца на золак
святло, асвятленне, агонь, бляск, яснасць, ясната; відната (разм.); ясь (паэт.)
святы, свяшчэнны, боскі
сельскагаспадарчы, зямельны, аграрны
сесці / выгодна, надоўга: усесціся, рассесціся
сёлета, сяголета, у гэтым годзе
Сёмуха, Тройца
сівы, пасівелы, ссівелы; белы, серабрысты, срабрысты (перан.)
сіла, моц, дужасць, магутнасць
сіні, блакітны, васільковы, валошкавы