Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

гадавацца, расці, вырастаць
гадзіннік / вельмі дакладны: хранометр / што звоніць у патрэбны час, з адмысловым заводам: будзільнік / вежавы, звычайна з музыкай: куранты (мн.) / насценны з гірамі: ходзікі (мн.)
газета / прадпрыемства ці ўстановы, друкаваная: шматтыражка / насценная рукапісная ці машынапісная: насценгазета / вячэрняя: вячорка (разм.)
газоўка, газніца, каганец, кураўка, капцілка, мігалка (разм.)
гаіцца, загойвацца, зажываць, зарастаць
галава; кумпал (разм.); мазгаўня (разм. груб.); кацялок, манерка (перан.); голаў (абл.)
галадаць, галадаваць, недаядаць; пасціць, пухнуць (перан.) □ не мець куска хлеба, душыцца голадам, пухнуць з голаду, перабівацца з хлеба на квас, спяваць на хлеб, сядзець на мякіне, сядзець на нішчымніцы, класці зубы на паліцу, ляскаць зубамі, грэць зубы, смактаць палец, смактаць лапу
галалёд; абліваха (разм.)
галіна,
1. галіна / звычайна сухая: сук; лапа (перан.)
2. галіна; участак, ніва (перан.)
галіцца, брыцца