гнуцца, угінацца
Verbum
анлайнавы слоўнікСлоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
гнявіць, злаваць, абураць, раздражняць, цвяліць, ятрыць; настырняцца (разм.) □ уводзіць у гнеў, уводзіць у злосць
гняздо / буслінае: буслянка, буслоўка
годзе, даволі, досыць, хопіць; досць, до, досі, будзе, квіта, баста, амба, шабаш (разм.) □ стой, пастой, стоп, канец, кончана, усё, кропка, клямка
голад, галадоўка, недаяданне / у жывёлы: бяскорміца; галадоўля, галадаванне, галадуха, галаднеча, бясхлеб'е, бясхлебіца (разм.)
голы, аголены, неадзеты
горад; места (уст.)
горкі, прагорклы / пра тлушч: ёлкі; палыновы (перан.) □ як чэмер
гразь; балота (разм.); каша, калатуша (перан.)
грамада, натоўп, гурт, чарада, кампанія, скопішча; талака, купа, купка, ватага, арава (разм.); брація (разм. жарт.); шаць, хеўра (разм. зняваж.); гурма (абл.); дружына, куча, кучка, гурба, кагал, капэла, рой, арда (перан.) / рабаўнікоў, забойцаў: банда